Слова роднае сваё

20.02.2026

У лютым 2026 года паліклініка далучылася да праета Міністэрсва анціманапольнага рэгулявання і гандлю “Кожнную пятніцу – роднае, сваё”.

Грамадскiя аб’яднаянні, якія працуюць на базе нашай установы падтрымалі ініцыятыву, і лічаць, што папулярызацыя здаровага ладу жыцця і паслуг у галіне аховы здароўя - гэта больш, чым проста ідэя,  гэта выбар кожнага з нас, які ўмацоўвае нашу краіну і культуру, яднае нас і выхоўвае, спрыяе захаванню патэнцыяла краіны: демаграфічнага, эканамічнага, культурнага.

Напярэданні дня роднай мовы, клуб ЮНЕСКА "АРТ-давер", які дзейнічае ў паліклініцы ўжо на працягу 10 гадоў, з сябрамі з клуба "Млечны шлях" г. Барысава і нашы супрацоўнікі пагаварылі аб важнасці роднай мовы, як і кожнай іншай мовы, якую мы чуем кожны дзень,  кожнага слова, кожнага яго адцення. Мовы і тое, што мы называем мясцовымі каларытнымі гаворкамі, адна з састаўляючых  багатай палітры народных культур нашай краіны.

Сустрэча атрымалася насычанай,  цікавай і цёплай. Дзеці падрыхтавалі прэзентацыю пра гісторыю свята і распявялі пра тое,  што штогод 21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы, аб'яўлены на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе, а дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года.

У праграме сустрэчы  была праведена  «Свая гульня» падчас якой каманды,  ў складзе якіх былі як прадстаўнікі клубаў ЮНЕСКА, так і медыкі,   структуравалі і папоўнілі свае веды ў галіне беларускай літаратуры, культуры гісторыі і музыкі.  Вялікую цікавасць выклікала практыкаванне ў складанні беларускіх прыказак і прымавак з асобных слоў і пошуку аналагаў фразеалагізмаў  у рускай мове.

 

Руковдитель Центра “Доверие” В.М. Шукан  + 375 44 737 95 82

поделиться в: